Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага - традыцыйна ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў нашых яслях-садзе праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце.

Дзень пачаўся з віншавання са святам міжнароднага дня роднай мовы.Выхаванцы малодшых груп з задавальненнем слухалі пястушкі, забаўлянкі, калыханкі, песенькі, для якіх характэрны рытмічнасць і напеўнасць.Як вядома, самы любімы від дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту – гэта гульня. Хлопчыкаў і дзяўчынаксярэдняга ўзросту закружыў карагод беларускіх народных гульняў «Чароўны гарлачык».Дзеці паказалі хуткасць рэакцыі, спрыт і кемлівасць. Ну а хто ж не любіць беларускія казкі? Выхаванцы старэйшай группыпаказалідраматызацыю беларускай народнай казкі «Лёгкі хлеб», дзеці праявілі камунікатыўныя здольнасці, фантазію, творчасць і артыстызм. Заняткі ў музеі “Беларуская хатка”, спрыялі фарміраванню ўяўленняў пра побыт і жыццёвы ўклад беларускага народа, народныя традыцыі.

У баку не засталіся і бацькі выхаванцаў, якія прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” з дапамогай мэссенджера Viber. З дапамогай Google формы адказалі на пытанні анкеты “Далучэнне дашкольнікаў да беларускай мовы”.

Раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мілагучнасць – адзін са щляхоў выхавання любові да сваёй Радзімы. Дык будзем з замілаваннем услухоўвацца ў нашу родную мову, разам вучыцца мове, далучацца да невычэрпных крыніц беларускай літаратуры, мастацтва, гісторыі і роднага краю.

       

               

 

Разделы сайта