Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Беларускую мову мы чуем з маленства.
На ёй нашы мамы спявалі нам песні.
На ёй размаўляем мы разам с табой.
Яна нас здзіўляе сваёй глыбінёй.
Жадаем мы ёй квітнеці і расці,
Багацце сваёй праз гады пранясці,
Каб нашы нашчадкі яе збераглі,
І знішчыць ніколі яе не далі

   Выхоўваць патрыётаў сваёй Радзімы, якія ведаюць традыцыі свайго народа і родную мову, трэба з маленства.
  Святкаванне  Міжнароднага  дня  роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай установы дашкольай адукацыі.

“Чытаем, спяваем і размаўляем  па  - беларуску ” 
– пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў нашым дзіцячым садзе.

     Падчас святочнага мерапрыемства выхаванцы спявалі, гулялі ў беларускія народныя гульні, адгадвалі загадкі, для дзяцей была арганізавана драматызація беларускай народнай казкі «Зайкава хатка», конкурс чытальнікаў “Люблю мой край старонку гэту …”. Для педагогаў была організавана гульня “Крыжаванка”. Для бацькоў акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” з дапамогай viber-групы.
   Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай!

Разделы сайта